БЕЛ Ł РУС

У Краматорску ўкраінскія вайскоўцы вырваліся з акружэння ВІДЭА

16.04.2014 / 17:16

дапоўнена. увага, нецэнзурная лексіка

У Краматорску калона ўкраінскай тэхнікі з трох БМД вырвалася з блакады прарасейскіх сілаў. Пра гэта паведамляе Громадське. ТВ.

Мясцовыя пусціліся ў пагоню на аўто і квадрацыклах.

Як перадаюць мясцовыя жыхары, украінскі вайсковец дастаў гранату, сарваў чэку і загадаў людзям, якія блакавалі тэхніку, разысціся.

Калона накіравалася ў бок Краматорскага аэрадрома. Украінскія БМД пераследуе аўтобус з 30-ю ўзброенымі тэрарыстамі. Пачалася перастрэлка. Калона развярнулася і паехала ў бок Дружкоўкі.

Калона звярнула ў поле паміж Краматорскам і Дружкоўкай. Аўтобус працягвае пераслед. Вайскоўцы адкрылі папераджальны агонь з бартавых гармат.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула