БЕЛ Ł РУС

Расія, Украіна і Беларусь узгаднілі графік руху цягнікоў цераз Украіну ў Крым

21.04.2014 / 15:13

Чыгункі Расіі, Украіны і Беларусі ўзгаднілі летні графік руху цягнікоў у Крым цераз тэрыторыю Украіны, які пачне дзейнічаць 1 чэрвеня, паведаміў РІА Новости прадстаўнік Расійскіх чыгунак. 

«Узгоднены 25 нітак графіка (тэхналогія руху цягнікоў з узгодненым часам адпраўлення і прыбыцця) цераз Джанкой на 36 маршрутаў: 11 — расійскіх, 4 — крымскія, 2 — беларускія, 8 — украінскіх. Будуць узгодненыя дадаткова яшчэ шэсць нітак. Яшчэ сем нітак графіка — цераз Армянск: 5 — украінскіх, 2 — беларускія», — паведаміў суразмоўца агенцтва паводле вынікаў узгаднення графіка руху цягнікоў цераз тэрыторыю Украіны, якое адбылося на мінулым тыдні ў Мінску. 

Прадстаўнік РЧ зазначыў, што зараз узгоднены графік цераз Украіну ў зносінах з Крымам. «Цягам гэтага тыдня будуць узгадняць усе маршруты цераз Украіну», — дадаў суразмоўца агенцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула