БЕЛ Ł РУС

Лаўроў паскардзіўся Кэры на «Правы сектар»

21.04.2014 / 22:9

Няздольнасць і нежаданне кіеўскай улады пакласці канец гвалтоўных дзеянняў «Правага сектара» і іншых ўльтранацыяналістаў, якія ўжо прывялі да чалавечых ахвяр, ставяць пад пагрозу выкананне палажэнняў Жэнеўскіх пагадненняў.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў у тэлефоннай размове з дзяржаўным сакратаром ЗША Джонам Кэры, перадала прэс-служба расійскага МЗС.

Ён заклікаў дзяржсакратара «паўплываць на Кіеў», каб «спыніць арышты і вызваліць з-пад варты актывістаў руху пратэсту ў паўднёва-ўсходніх рэгіёнах Украіны».

Лаўроў таксама выказаў неабходнасць «заахвоціць цяперашняе ўкраінскае кіраўніцтва да няўхільнага выканання ўзятых на сябе абавязацельстваў, што дазволіла б пачаць дээскалацыю абстаноўкі».

Расійскі дыпламат падкрэсліў неабходнасць больш хуткага запуску канстытуцыйнай рэформы «з паўнавартасным удзелам усіх асноўных палітычных сіл і ўсіх рэгіёнаў краіны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула