БЕЛ Ł РУС

Дзярждэп ЗША: Любое ўвядзенне войскаў [Расіяй] на тэрыторыю Украіны будзе сур'ёзнай памылкай

25.04.2014 / 12:42

«Мы пільна назіраем за тым, што адбываецца ва Украіне, і занепакоеныя перамяшчэннем расійскіх вайскоўцаў на мяжы з Украінай. Мы занепакоеныя знаходжаннем дзясяткаў тысяч расійскіх салдат, якія вычэкваюць у пагрозлівай пазіцыі», — заявіла прэс-сакратар Дзярдэпа ЗША Джэн Псакі.

Адносна перасячэння ўкраінска-расійскай мяжы трыма расійскімі верталётамі, прэс - сакратар дзяржаўнага дэпартамента сказала наступнае: «Я не магу пацвердзіць факт перасячэння, але магу сказаць: любое ўвядзенне войскаў на тэрыторыю Украіны будзе сур'ёзнай памылкай», перадае Голас Амерыкі.

«Мы бачылі паведамленні аб вызваленні амерыканскага рэпарцёра (Саймана Астроўскага) паблізу Славянска. Мы вітаем яго вызваленне. Мы ведаем, што ў закладніках знаходзяцца іншыя журналісты, і мы заклікаем Расію прадпрыняць свой уплыў, каб яны былі вызваленыя неадкладна», — пракаментавала Джэн Псакі вызваленне Саймана Астроўскага.

«Заявы Лаўрова адносна таго, што Расія робіць больш для стабілізацыі ва Украіне — вельмі смешныя», — адзначыла прэс-сакратар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула