БЕЛ Ł РУС

У Канстанцінаўцы, непадалёк ад Славянска, захопліваюць будынкі і будуюць барыкады ФОТА

29.04.2014 / 20:46

Фота Сяргея Зініна

У панядзелак «зяленыя чалавечкі» здейснілі захоп чарговых будынкаў дзяржаўнага кіравання, на гэты раз у Канстанцінаўцы, непадалек ад Славянска.

Гарадская рада і міліцыя перайшлі пад кантроль сепаратыстаў. Вітаць іх прыйшло народу няшмат, ды й выгляд гэтыя гаражане мелі не вельмі дагледжаны.

Грузавік пяску раскідалі па мяшках, неяк склалі, атрымаліся барыкады. Падвезлі бетонных блокаў. Супергучна праз дынамікі Жанна Бічэўская скуліла, што «русскіе ідут», а Газманаў паведамляў, што «сделано в СССР».

«Зяленыя чалавечкі» фатаграфаваліся с дзецьмі і раздавалі георгіеўскія стужкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула