БЕЛ Ł РУС

Рыгор Шэрда. Дарога вольнасці

3.05.2014 / 9:34

Рыгор Шэрда

Такое робіцца, што кроў у жылах стыне.
Брат і сусед з усходнім д'яблам — твар у твар…
Мы не ўтрымалі б — Бог дазволіў Украіне
Прыняць магутны, подлы, жудасны удар…

«Майдан дарогу нашай вольнасці адкрые! —
Дыктуе розуму шалёны сэрца стук. —
Тут, звар'яцеўшы, разаб'ецца тыранія!»
І зноў, навіны атрымаўшы з першых рук,

Я паўтараю з малітоўным хваляваннем:
«Згарыць народаў ненавісная турма!
Гнілой правінцыяй Расіі мы не станем!
А долі іншай у Масквы для нас няма…»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула