БЕЛ Ł РУС

Футбалісты салігорскага «Шахцёра» заваявалі Кубак Беларусі на «Барысаў-арэне» ФОТЫ Сяргея Гудзіліна

3.05.2014 / 21:29

Сёння на поле новага футбольнага стадыёна «Барысаў-Арэна» падапечныя Сяргея Бароўскага перайгралі сапернікаў з гродзенскага «Нёмана» з мінімальным лікам 1:0.

Адзіны гол на 35-й хвіліне гульні забіў украінскі паўабаронца салігорскага «Шахцёра» Арцём Старгародскі, які вызначыўся магутным далёкім ударам.

На матчы быў аншлаг — на трыбунах сабралася 13 тыс. гледачоў.

Неўзабаве у «Нёмана» будзе магчымасьць узяць рэванш за паразу ў фінале Кубка — 7 мая фіналісты кубкавага розыгрышу зноў сустрэнуцца паміж сабой у матчы 6-га тура нацыянальнага першынства ў Гродне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула