БЕЛ Ł РУС

У Краматорску спынілі працу заводы-гіганты

4.05.2014 / 12:08

Заводы-гіганты Краматорска — Новакраматорскі машынабудаўнічы, Энергамашспецсталь, Краматорскі завод цяжкага станкабудавання, Старакраматорскі машынабудаўнічы завод — прыпынілі сваю працу.

Пра гэта паведаміў аператыўны штаб, створаны пры гарадскім савеце Краматорска.

«Прадпрыемствы, якія не маюць аналагаў ва Украіне, на якіх працуюць у агульнай складанасці да 50 тысяч чалавек і якія звязаныя замовамі на ўнікальную тэхніку з дзясяткамі краін свету, плануюць аднавіць сваю працу ў панядзелак», — гаворыцца ў паведамленні.

Аднак нават гэтая спроба для заводаў будзе няпростай: у горадзе з-за бесперапыннага супрацьстаяння перастаў працаваць грамадскі транспарт, людзям проста няма на чым дабрацца да працы, асабліва ў начныя змены, удакладнілі ў штабе.

У Краматорску сепаратысты абрабавалі краму цацак, у горадзе зачыняюцца крамы, антытэрарыстычная аперацыя працягваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула