БЕЛ Ł РУС

Канада пашырыла санкцыі супраць Расіі яшчэ на 16 кампаній

4.05.2014 / 22:25

Прэм'ер-міністр Канады Стывен Харпер абвясціў пра дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Масквы з-за «нелегальнай акупацыі» Расіяй украінскай тэрыторыі і правакацый.

Reuters.com

«Расійская незаконная акупацыя тэрыторыі Украіны і правакацыйная ваенная актыўнасць застаюцца прадметам сур'ёзнай занепакоенасці міжнароднай супольнасці, - гаворыцца ў заяве канадскага прэм'ера. — Меры, аб увядзенні якіх мы аб'яўляем сёння, працягнуць аказваць эканамічны ціск на Расію і тых, хто нясе адказнасць за крызіс ва Украіне».

Па словах канадскага прэм'ер-міністра, санкцыі ўводзяцца супраць 16 расійскіх кампаній.

Пад санкцыі трапілі наступныя з іх: «Акваніка», група «Волга», банк «ІнвестКапіталБанк», банк «Собінбанк», кампанія «Стройтрансгаз холдынг» і іншыя прадпрыемствы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула