БЕЛ Ł РУС

Жыхар Харкаўскай вобласці нёс з Расіі прыладу для стральбы па верталётах

10.05.2014 / 13:40

Памежнікі Харкаўскага атрада на ўчастку аддзела «Ваўчанск» перашкодзілі перамяшчэнню праз мяжу з Расіі ва Украіну блока кіравання для ракетна-артылерыйскай стральбы па паветраных цэлях.

Аб гэтым паведамляецца на сайце Дзяржпагранслужбы Украіны.

«На дадзены час з затрыманым грамадзянінам працягваюцца адпаведныя адміністрацыйна-працэсуальныя дзеянні. Устанаўліваюцца ўсе абставіны па справе», — адзначаецца ў паведамленні.

Як адзначаецца, затрыманы — 38-гадовы ўкраінец, жыхар г.Ваўчанск. Праваахоўнікі затрымалі яго адразу пасля перасячэння мяжы, у 5 метрах ад дзяржмяжы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула