БЕЛ Ł РУС

«Уцякачка з Адэсы» і «з Крыма» кіравала камісіяй на Луганшчыне ВІДЭА

13.05.2014 / 09:56

Сепаратыстка Марыя Цыпко, якая была заўважаная то ў Адэсе падчас сепаратысцкіх мітынгаў, то ў Севастопалі, як няшчасная адэсітка, пацярпелая ад улады, узначальвала камісію па правядзенні рэферэндуму на Луганшчыне.

Адпаведнае відэа з адной з камісій апублікаваў Уладзімір Ягораў.

Так на відэа бачна, як Цыпко выганяе журналістаў па падліку галасоў у той час, як яны звяртаюць яе ўвагу на тое, што ў пакоі ёсць непагашаныя і незапоўненыя «бюлетэні».

Пры гэтым яна чамусьці спасылаецца як на заканадаўства Украіны, так і Расіі.

Раней Марыя была заўважаная ў Адэсе падчас збору сродкаў на сепаратысцкі лагер, у тым ліку на палаткі. ( Глядзіце з 10:35 )

Затым яна была ў Крыме, дзе са слязамі на вачах распавядала, што пенсіянеры збіралі ёй па капейцы грошы для таго, каб яны даехала да Севастопаля і папрасіла Расею аб дапамозе.

А яшчэ 4 траўня яна апынулася ў Маскве, дзе прасіла аб дапамозе адэсітам. Распавядала, што вымушаная жыць у Расіі і назвала сябе уцякачкай, бо «хунта абвясціла паляванне на яе дзяцей». Пры гэтым яна дала расійскі нумар тэлефона, які ведала на памяць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула