Каўказцы захапілі грузавікі Roshen пад Данецкам
У Данецку адбыўся несанкцыянаваны сілавы захоп грузавых аўтамабіляў, якія належаць кандытарскай карпарацыі Roshen.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце кампаніі.
Дзве фуры, вяртаючыся з горада Рубежнае Луганскай вобласці, былі затрыманыя ў Данецку ўзброенымі людзьмі каўказскай нацыянальнасці. Групоўка, якая несанкцыянавана размясціла блокпост, у асобе свайго прадстаўніка, які назваў сябе Ахметам, запатрабавала выкуп у памеры 30 тысяч даляраў ЗША за кожную машыну.
«На думку мясцовых жыхароў, гэтая групоўка стварыла так званы «камерцыйны пост» па зборы грашовых сродкаў для фінансавання тэрарыстычных аперацый у рэгіёне», - гаворыцца ў паведамленні.
Перамовы з прадстаўнікамі групоўкі па вяртанню аўтамабіляў пакуль не маюць плёну.