БЕЛ Ł РУС

Матч БАТЭ — «Дынама» Мінск перанеслі на гадзіну раней праз хакей

13.05.2014 / 14:31

Матч 8-га тура чэмпіянату Беларусі, які адбудзецца ў чацвер 15 мая ў Барысаве на «Барысаў-Арэне», пачнецца не ў 19.00, як было заяўлена раней, а ў 18.00. Гэта рашэнне прынята па шматлікіх просьбах заўзятараў, а таксама па хадайніцтве Мінскага «Дынама» і БАТЭ.

Змяненне звязана з чэмпіянатам свету па хакеі, а менавіта з тым, каб усе ахвотныя маглі наведаць як футбольны матч, так і паядынак чэмпіянату свету Беларусь — Фінляндыя, які пачнецца ў 20.45.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула