БЕЛ Ł РУС

МТС павялічыць кошт паслуг мабільнай сувязі

16.05.2014 / 17:30

Кампанія МТС з 26 мая павялічыць кошт некаторых паслуг сувязі, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

Як адзначаецца ў паведамленні, карэкціроўка абумоўлена ўсталяваным з пачатку бягучага года ўзроўнем інфляцыі і закране памер абаненцкай платы, унутрысеткавыя выклікі, SMS, а тасама некаторыя сэрвісныя паслугі.

Расходы абанентаў на паслугі сувязі ў сярэднім павялічацца на 8 працэнтаў.

МТС пакіне без змяненняў кошт мабільнага і фіксаванага Інтэрнэту. Таксама на ранейшым узроўні застанецца плата за званкі на нумары іншых аператараў, міжнародныя выклікі, паслугі міжнароднага роўмінгу, усе пазіцыі на сацыяльным тарыфным плане «Асаблівы».

Не зменяцца і ўмовы выплат за абсталяванне, набытае ў растэрміноўку.

Азнаёміцца з новымі тарыфамі можна на сайце мабільнага аператара.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула