БЕЛ Ł РУС

З якімі дзяўчатамі Лукашэнка глядзеў хакей? ФОТАЗАГАДКА

16.05.2014 / 20:39

Nashaniva.com

15 мая Аляксандр Лукашэнка вырашыў наведаць яшчэ адзін хакейны матч. Падтрымка кіраўніка дзяржавы не дапамагла беларускай зборнай.

Сустрэча з фінамі закончылася перамогай скандынаваў з лікам 2:0.

Тэлегледачы атрымалі магчымасць убачыць, хто патрапіў у прэзідэнцкую ложу.

У цэнтры верхняга шэрагу аказаўся мільянер Аляксандр Шакуцін. Побач з ім хакейны трэнер Міхаіл Захараў.

А вось Аляксандр Лукашэнка правёў вечар у кампаніі дзвюх дзяўчат. Прычым ніводная з іх не падобная на Дар'ю Шманай, з якой кіраўнік дзяржавы глядзеў матч Беларусь-ЗША.

Адметна, што сына Мікалая на хакей не ўзялі.

Пакуль камеры паказвалі Лукашэнку, ён вёў размову з дзяўчынай у светлым пінжаку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула