Мадрыдскі «Атлетыка» выйграў чэмпіянат Іспаніі па футболе
У апошнім туры «Атлетыка» згуляў у гасцях з «Барселонай» — 1:1 і заваяваў залатыя медалі чэмпіянату краіны.
Marca.es
У «Барселоны» — другое месца, у «Рэала» — трэцяе.
Атлетыка — 89, Барселона — 87, Рэал — 87, Атлетык Більбаа — 69, Севілья — 60.
Такім чынам мадрыдскі «Атлетыка» (галоўны трэнер — Дыега Сімеоне) стаў дзесяціразовым чэмпіёнам краіны (апошні раз ён заваёўваў золата ў 1996 г.), а з 2003 г. чэмпіёнам іспанскай прымеры станавіліся або «Рэал», або «Барселона».
У наступную суботу «Атлетыка» ў фінале Лігі чэмпіёнаў згуляе з «Рэалам».