БЕЛ Ł РУС

Лонданскі «Арсенал» выйграў першы трафей з 2005 г.

17.05.2014 / 22:36

By.tribuna.com

Абыграўшы «Хал Сіці» ў фінале Кубка Англіі, «Арсенал» (3:2) стаў уладальнікам гэтага трафея.

Джэк Уілшыр віншуе Арона Рэмсі, які забіў пераможны гол. фота Getty Images

«Арсенал» прайграваў 0:2, зраўняў лік (2:2) і вырваў перамогу ў дадатковы час.

Гэта першы тытул «кананіраў» з 2005 года, калі яны таксама заваёўвалі Кубак Англіі (апошні раз чэмпіёнамі былі наогул у 2004 г.).

«Арсенал» зраўняўся па ліку выйгрышаў у Кубку Англіі з «Манчэстар Юнайтэд» — цяпер абодва клуба лідзіруюць па гэтым паказчыку з 11 перамогамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула