Данецкія сепаратысты заклікаюць сваіх прыхільнікаў расстраляць верталёт Ахметава
Пра гэта было заяўлена на прамым канале данецкіх сепаратыстаў у ЮТубе. «Верталёт Ахметава трэба высачыць і расстраляць», — заявіў мадэратар канала ў адказ на паведамленне сепаратыстаў з месца пра перамяшчэнне верталёта.
Сепаратысты чакаюць штурму Данецка. З раздражненнем яны ўспрынялі папераджальную забастоўку пратэсту супраць Данецкай Народнай Рэспублікі, якая прайшла ў Данбасе 20 мая на заклік мільярдэра Рыната Ахметава.