БЕЛ Ł РУС

МЗС Беларусі рэкамендуе ўстрымацца ад паездак у Тайланд у выпадку абвастрэння сітуацыі ў гэтай краіне

20.05.2014 / 18:44

Беларускае Міністэрства замежных спраў настойліва рэкамендуе суграмадзянам пры планаванні паездак у Тайланд уважліва адсочваць наяўную ў адкрытым доступе інфармацыю аб развіцці сітуацыі ў гэтай дзяржаве, гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце МЗС.

У выпадку магчымага абвастрэння сітуацыі беларусам рэкамендуецца ўстрымлівацца ад наведвання Тайланда да нармалізацыі становішча ў краіне.

Як паведамляюць замежныя СМІ, 20 мая армія Тайланда аб'явіла пра ўвядзенне ваеннага становішча. Такі крок быў зроблены для падтрымання правапарадку ў краіне, ахопленай палітычным крызісам.

Апазіцыя з лістапада 2013 года дабіваецца адхілення ад улады прэм'ер-міністра Йінглак Чынават і стварэння народнага савета, які будзе выконваць функцыі ўрада.

Дэманстранты паабяцалі наладзіць «фінальную бітву» ў найбліжэйшыя дні. Лідары пратэсту займаюць крыло ўрадавай штаб-кватэры. Колькасць ахвяр канфлікту ацэньваецца ў 28 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула