БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Мядзведзеў запосціў фатаздымак «дахі Мінска» ФОТА

30.05.2014 / 13:22

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, які прыбыў літаральна гадзіну таму ў Мінску на сустрэчу кіраўнікоў урада СНД, паспеў сфатаграфаваць дахі Мінска, фатаздымак ён выклаў у інстаграм і фэйсбук.

Фота зроблена з боку «Прэзідэнт-гатэля». На ім відаць стадыён «Дынама» з паўднёвага боку і ваколіцы чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў.

Падчас ранейшых візітаў Мядзведзеў фатаграфаваў і змяшчаў у сацыяльных сетках фатаздымкі Мінскага цырка і вуліцы Леніна з кавалкам «Макдональдса».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула