БЕЛ Ł РУС

«Маха аголеная» з сучаснай фігурай

30.05.2014 / 14:1

Жанчынам з класічных твораў мастацтва надалі модныя сёння прапорцыі.

Мастачка Ларэн Уэйд паспрабавала ўявіць, як бы выглядалі дзяўчыны з класічных карцін на вокладках сучасных глянцавых часопісаў. Для гэтага ёй спатрэбіўся Photoshop, каб надаць «пышным» постацям «мадэльны» выгляд.

Сандра Батычэлі. Нараджэнне Венеры.

Тыцыян. Даная.

Жан Энгр. Вялікая адаліска.

Эдгар Дэга. Жанчына, якая прычэсваецца.

Франсіска Гойя. Маха аголеная.

Поль Гаген. Дзве таіцянкі.

Рафаэль. Тры грацыі.

Ларэн Уэйд нагадвае нам пра часы, калі мастакі шанавалі прыродную прыгажосць слабага полу. Аднак цяпер, адзначае мастачка, дзяўчатам даводзіцца «хаваць жывоцікі, падкрэсліваць контуры сківіц, павялічваць вочы і вусны, а таксама змагацца з залішняй вагой». Апісаныя працэсы знайшлі адлюстраванне ў GIF-малюнках. «У гэтым ёсць доля блюзнерства, – апраўдваецца аўтар, – але тое ж самае можна сказаць і пра нашыя сучасныя ўяўленні пра прыгажосць».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула