БЕЛ Ł РУС

У Кіеве пікетавалі Нацыянальную оперу ў сувязі з канцэртам Співакова і «Віртуозаў Масквы»

31.05.2014 / 10:9

Прыблізна 40 чалавек вечарам 30 мая выйшлі з пікетам да будынка Нацыянальнай оперы ў Кіеве з патрабаваннем адмяніць канцэрт аркестра «Віртуозы Масквы» пад кіраўніцтвам расійскага дырыжора і скрыпача Уладзіміра Співакова.

Майданаўцы, якія прыйшлі сюды, былі абураныя тым, што Нацыянальная опера гатовая даць памяшканне для канцэрта асобе, якая падпісала ліст расійскіх дзеячаў культуры ў падтрымку палітыкі прэзідэнта Пуціна і анексіі Крыма.

У ліку патрабаванняў, якія вылучаюць пратэстоўцы, адмена прызначанага на 19 чэрвеня канцэрта і люстрацыя кіраўніцтва Нацыянальнай оперы Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула