БЕЛ Ł РУС

Абама і Парашэнка сустрэнуцца 4 чэрвеня ў Варшаве

31.05.2014 / 11:52

Сустрэча пройдзе яшчэ да инаўгурацыі прэзідэнта Украіны. Яна адбудзецца раніцай 4 чэрвеня ў Варшаве. Пра гэта паведаміў на брыфінгу для журналістаў у рэжыме тэлеканферэнцыі асноўны замежнапалітычны дарадца прэзідэнта ЗША ў апараце Белага дома Бэн Родс.

Паводле яго слоў, перыяд паміж выбраннем Пятра Парашэнкі прэзідэнтам Украіны і яго інаўгурацыяй 7 чэрвеня разглядаецца Злучанымі Штатамі, як «спрыяльны момант» для асабістай сустрэчы. Як сказаў Родс, прэзідэнт ЗША мае намер скарыстацца ёю, каб «пацвердзіць прыхільнасць» Вашынгтона падтрымаць «украінскі народ» — як у палітычнай, так і ў эканамічнай галінах.

Нагадаем, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд запрасіў Пятра Парашэнку на святкаванне 70-годдзя высадкі саюзніцкіх войскаў у Нармандыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула