БЕЛ Ł РУС

«Газпром» на тыдзень перанёс ўвядзенне для Украіны рэжыму перадаплаты за газ

2.06.2014 / 10:24

«Газпром» перанёс з 3 на 9 чэрвеня ўвядзенне рэжыму перадаплаты за пастаўкі газу. Пра гэта ў панядзелак паведаміў кіраўнік расійскай кампаніі Аляксей Мілер. Паводле яго слоў, увядзенне перадаплаты будзе залежаць ад поўнага пагашэння ўкраінскім бокам доўгу памерам $2,2 млрд.

Мілер пацвердзіў, што кампанія атрымала 786 млн даляраў. «Мы вітаем пачатак пагашэння доўгу Украінай і пераносім рэжым перадаплаты на 9 чэрвеня. Увядзенне рэжыму перадаплаты будзе залежаць ад пагашэння ў поўным аб'ёме доўгу за пастаўлены да 1 красавіка газ у аб'ёме 2,237 мільярда даляраў, частка якога сёння была аплачана, і ад прагрэсу ў плацяжах за пастаўкі красавіка і мая», — дадаў ён.

Паводле яго слоў, аплата за май павінна быць праведзена да 9 чэрвеня.

Раней кампанія заяўляла, што калі «Нафтагаз Украіны» да канца дня 2 чэрвеня не пералічыць на рахунак манаполіі перадаплату за чэрвеньскія пастаўкі, то з 3 чэрвеня «Газпром» абмяжуе пастаўкі газу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула