БЕЛ Ł РУС

У Сірыі пачаліся прэзідэнцкія выбары, апазіцыя іх байкатуе

3.06.2014 / 9:35

У аўторак у Сірыі праходзяць прэзідэнцкія выбары — на фоне крывавай грамадзянскай вайны, што ідзе ўжо тры гады.

Упершыню за 50 гадоў за пасаду кіраўніка дзяржавы разам з прадстаўніком сям'і Асадаў пазмагаюцца два іншыя, ухваленыя урадам кандыдаты, хоць мала хто сумняваецца ў перамозе Башара Асада.

Сірыйская апазіцыя, якая карыстаецца падтрымкай Захаду, назвала гэтыя выбары прафанацыяй і заклікае да іх байкоту.

Галасаванне праходзіць толькі ў раёнах, якія кантралююцца сірыйскімі ўрадавымі сіламі.

Раней афіцыйны прадстаўнік дзярждэпартамента ЗША Джэн Псакі назвала гэтыя выбары фарсам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула