БЕЛ Ł РУС

Апытанне: Нелюбоў расіян да ЗША дасягнула максімуму

5.06.2014 / 14:35

Па выніках апытання, праведзенага сацыялагічнай службай «Левада цэнтр», нелюбоў расіянаў да ЗША дасягнула ў маі гістарычнага максімуму: зараз 71% расіянаў заяўляюць, што дрэнна ставяцца да Амерыкі.

У пачатку 1990-х гадоў любоўю да ЗША не палалі менш за 10% грамадзян Расіі. З гадамі незадаволеных палітыкай Амерыкі расіянаў станавілася ўсё больш. Але з такім рэкордна высокім паказчыкам — у 71% — сацыёлагі сутыкнуліся ўпершыню.

«Антыамерыканізм працягвае расці, дасягнуўшы ў маі 2014 года гістарычнага максімуму: 71% ацанілі сваё стаўленне як «у асноўным дрэннае» або «вельмі дрэннае», — кажуць сацыёлагі.

На думку апытаных, ЗША (69%) і Украіна (30%) з'яўляюцца ў цяперашні час самымі варожа настроенымі да Расіі краінамі.

Згодна з вынікамі апытання, расце і негатыўнае ўспрыманне Еўрасаюза.

Затое Кітай за апошні год сталі ўспрымаць больш пазітыўна: 40% рэспандэнтаў лічаць Пекін найбольш блізкім саюзнікам Расіі (другім пасля Беларусі).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула