БЕЛ Ł РУС

Газавыя перамовы Украіны і Расіі і сёння скончыліся нічым

16.06.2014 / 00:07

У Кіеве завяршыліся трохбаковыя газавыя перамовы, якія сёння ўвечары праходзілі ў будынку Кабінета міністраў.

Як заявіў журналістам еўракамісар па энергетыцы Гюнтэр Этынгер, бакі перамоваў зноў не прыйшлі да кампрамісу і так ні да чаго не дамовіліся, перадае ТСН.

Першымі ўрадавы будынак пакінулі прадстаўнікі расейскай дэлегацыі - расейцы без каментароў селі ў аўтамабіль і з'ехалі. Перамовы цягнуліся ад 19-й.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула