БЕЛ Ł РУС

У Нью-Ёрку за 9,5 млн даляраў прадалі самую рэдкую марку

18.06.2014 / 10:12

За такі кошт на аўкцыёне пайшла марка Брытанскай Гвіяны, якая калісьці каштавала 1 цэнт.

Лічыцца, што прададзены асобнік — адзіны, які захаваўся з набору, надрукаванага брытанскай калоніяй ў 1856 годзе пасля затрымкі з дастаўкай марак з Лондана.

Гэта пурпурны васьмікутнік з выявай трохмачтавіка і надпісам на латыні «Мы аддаем і атрымліваем наўзамен».

Як адзначае ВВС, аднацэнтавая марка Брытанскай Гвіяны — адзіная з рэдкіх марак, якой няма ў прыватнай калекцыі брытанскай каралеўскай сям'і.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула