БЕЛ Ł РУС

Рух па праспекце Машэрава ў Мінску сёння ўвечары будзе абмежаваны

18.06.2014 / 11:07

Звязана гэта з рэпетыцыямі зводнай роты ганаровай варты да ўрачыстага парада, прымеркаванага да Дня Незалежнасці Беларусі. З 21.45 да 24.00 будзе абмежаваны рух на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. Аналагічныя абмежаванні будуць дзейнічаць 21 і 23 чэрвеня.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць гэту інфармацыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула