Рэйкавая вайна ва Украіне працягваецца: у Луганскай вобласці два падрывы
Выпадкі зафіксаваныя сёння раніцай на перагонах у Луганскай вобласці, пашкоджаныя тры і адзін метры чыгуначнага палатна адпаведна.
Па гэтай дарозе курсуе цягнік Масква — Луганск.
Данецкая чыгунка плануе аднавіць пашкоджаныя ўчасткі да 11:00.
Нагадаем, што двойчы на выходных чыгунку ўзрывалі ў Данецкай вобласці.