БЕЛ Ł РУС

Парад 3 Ліпеня ўпершыню ў гісторыі пройдзе а 21:30

25.06.2014 / 10:57

Парад войскаў і тэатралізаванае шэсце 3 ліпеня ў Мінску пачнуцца ў 21.30.

фатаздымак з рэпетыцыі парада год таму, фота Сяргея Гудзіліна

Пра гэта сёння журналістам паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення культуры галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Сяргей Мядзведзеў.

«Парад войскаў і тэатралізаванае шэсце «Беларусь — ад вызвалення да незалежнасці» пачнецца ў Мінску 3 ліпеня ў 21.30.

Скончыцца яно ў 22.50 пасля чаго адбудзецца гала-канцэрт «Дарогамі вызвалення».

У 23.45 пройдзе акцыя «Праспяваем гімн разам», а ў 00.00 начное неба Мінска расквеціць салют», — сказаў Сяргей Мядзведзеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула