БЕЛ Ł РУС

У Брэсце на шыльдзе ў гонар Суворава напісалі «Кат» ФОТА

25.06.2014 / 21:18

Невядомыя напісалі чорнай фарбай слова «кат».

Калі дакладна з'явіўся надпіс і ці быў ён прымеркаваны да нейкай канкрэтнай даты, невядома. Камень з шыльдаю знаходзіцца ў малалюдным месцы на беразе Мухаўца, дзе ў 1794 годзе войска Суворава фарсіравала раку.

Нагадаем, што палкаводзец Расійскай імперыі Аляксандр Сувораў напрыканцы XVIII стагоддзя падавіў нацыянальна-вызвольнае паўстанне Тадэвуша Касцюшкі на тэрыторыі Беларусі.

Беларускія гісторыкі Уладзімір Арлоў і Генадзь Сагановіч, гаворачы пра Суворава, адзначаюць, што на працягу ўсёй сваёй кар'еры ён аддана служыў жандарскай палітыцы царызму і, дарэчы, не ўдзельнічаў ні ў адной абарончай вайне. І хоць для Расіі ён сапраўды выдатны палкаводзец, для Беларусі — найперш камандзір акупантаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула