БЕЛ Ł РУС

28 чэрвеня змяняецца праца пунктаў пропуску на ўкраінскім напрамку

26.06.2014 / 20:13

28 чэрвеня ў раёне стыку межаў Беларусі, Расіі і Украіны будзе праходзіць міжнародны маладзёжны фестываль «Славянскае адзінства — 2014». 

У сувязі з гэтай падзеяй, як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі, часова прыпыняецца пропуск асоб і транспартных сродкаў у наступных пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу: «Новыя Юркавічы» — з 6.00 да 19.00 (па беларускім часе); «Весялоўка» — з 06.00 да 12.00 (па беларускім часе). 

Пагранічнікі рэкамендуюць грамадзянам, якія жадаюць перасекчы мяжу ў гэты перыяд, скарыстацца пунктамі пропуску «Новая Гута» і «Камарын», а таксама пагранпераходамі на Мазырскім напрамку — «Новая Рудня», «Аляксандраўка» і «Глушкевічы». 

Жыхары Гомеля і Гомельскага раёна ў пешым парадку могуць перасекчы мяжу ў пунктах спрошчанага пропуску «Паддабранка», «Глыбоцкае» і «Андрэеўка».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула