БЕЛ Ł РУС

Жыхароў Данецка просяць не выходзіць з дома: баевікі на вуліцах

5.07.2014 / 15:40

Інфармацыя пра тое, што ў Данецк прыбылі баевікі са Славянска і Краматорска пацвярджаецца. Пра гэта паведаміў афіцыйны сайт гарадскога галавы Данецка Аляксандра Лук'янчанкі.

Згодна з гэтай інфармацыяй, у раёне Данецкага аэрапорта перыядычна ідзе перастрэлка.

«Звяртаемся з просьбай да жыхароў максімальна захоўваць спакой і не перасоўвацца па горадзе без крайняй неабходнасці», - сказана ў паведамленні.

Акрамя таго, стала вядома, што над Горлаўкай лётаюць самалёты, а частка ўзброеных баевікоў, якія вырваліся са Славянска, знаходзяцца ў раней захопленым будынку АБАЗ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула