БЕЛ Ł РУС

Калі б не крэдыт, ЗВР Беларусі за чэрвень абваліліся б — статыстыка

8.07.2014 / 10:01

Золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду павялічыліся за чэрвень на $1 млрд 33,3 млн і, паводле папярэдніх звестак, на 1 ліпеня склалі $6 млрд 426 млн у эквіваленце.

Аб гэтым сведчыць статыстыка, прадстаўленая на сайце Нацыянальнага банка.

У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў павялічыўся на $1 млрд 81,3 млн і на 1 ліпеня, паводле папярэдніх даных, склаў $7 млрд 169,6 млн.

У канцы чэрвеня ў Беларусь паступіў брыдж-крэдыт у памеры $2 млрд расійскага банка ВТБ.

Гэта крэдытнае пагадненне было заключана ў мэтах папаўнення золатавалютных рэзерваў краіны. Ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка Беларусі дадалі, што павелічэнню золатавалютных рэзерваў садзейнічала таксама размяшчэнне валютных аблігацый Міністэрства фінансаў Беларусі на ўнутраным рынку краіны. Пры гэтым у чэрвені 2014 года беларускім урадам і Нацбанкам былі выкананы ў поўным аб'ёме знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце.

{POLL#274}

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула