БЕЛ Ł РУС

МЗС РФ: Магчымасці правесці міратворчую аперацыю ва Украіне няма

11.07.2014 / 3:33

Nashaniva.com

МЗС РФ адмаўляе магчымасць правядзення якойсьці міратворчай аперацыі на тэрыторыі Украіны з удзелам расійскіх вайскоўцаў, заявіў у чацвер афіцыйны прадстаўнік МЗС Аляксандр Лукашэвіч.

«Вы дзесьці начыталіся, напэўна, у вашых крыніцах пра нейкую міратворчую аперацыю. Нічога падобнага. І па-мойму, на самых вышэйшых узроўнях ўжо гэтую версію, якая кімсьці запушчана, мабыць, спецыяльна, справакаваўшы расійскую рэакцыю на падзеі на Украіне, хочуць атрымаць», — цытуе дзяржаўнае расійскае агенцтва РІА «Навіны» ягоны адказ на пытанне ўкраінскага журналіста аб магчымай арганізацыі міратворчай аперацыі і паведамленнях аб тым, што 60% кантынгенту будуць расейскія салдаты.

Лукашэвіч дадаў, што Расія падтрымлівае мерапрыемствы, звязаныя з дзейнасцю місіі АБСЕ, і лічыць іх «вельмі важным маніторынгавым механізмам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула