БЕЛ Ł РУС

Аўтобус з украінскімі шахцёрамі трапіў пад абстрэл, ёсць загінулыя

11.07.2014 / 9:27

Аўтобус, які перавозіў гарнякоў ДТЭК шахтаўпраўлення «Чырвонапартызанскае» да месца працы, трапіў пад мінамётны-артылерыйскі абстрэл.

Гэта здарылася 10 ліпеня каля 17:40.

У выніку трапляння міны ў аўтобус пацярпелі больш за 15 чалавек, ёсць загінулыя.

«З мэтай недапушчэння такіх трагедый кампанія прыняла рашэнне аб спыненні працы шэрагу прадпрыемстваў у рэгіёне», - гаворыцца ў паведамленні кампаніі ДТЭК.

Кіраўніцтва ДТЭК таксама выступіць у пятніцу з заявай аб трагічных падзеях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула