БЕЛ Ł РУС

На Луганшчыне ідзе цяжкае супрацьстаянне паміж баевікамі і ўкраінскімі сілавікамі

12.07.2014 / 14:10

У раёне населенага пункта Зяленаполле Луганскай вобласці, паблізу мяжы з РФ, працягваецца ўзброенае супрацьстаянне паміж баевікамі і ўкраінскімі сілавікамі.

Аб гэтым сёння на брыфінгу паведаміў спікер інфармацыйнага цэнтра РНБА Андрэй Лісенка.

Ён патлумачыў, што непадалёк размешчаны ўчастак мяжы, праз які тэрарысты правозілі з Расіі баявую тэхніку і ўзбраенне, таму ён вельмі важны для тэрарыстаў. Гэты ўчастак зараз спрабуюць перакрыць і ўтрымаць Узброеныя сілы Украіны.

«Там насамрэч вельмі цяжка», — сказаў Лісенка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула