Тымчук: Украінскі горад Снежнае бамбіла расійская авіяцыя
Тры чалавекі загінулі.
Сёння раніцай па горадзе Снежнае (Данецкая вобласць) быў нанесены авіяўдар. Разбураныя грамадзянскія аб'екты. Ёсць ахвяры сярод мірнага насельніцтва. Пра гэта паведамляе кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.
«Паводле нашых звестак, з учорашняга дня (пасля таго, як тэрарысты збілі Ан-26 сіл АТА), авіяцыя ўкраінскіх сілавікоў вылетаў не выконвала. Адпаведна, дадзены авіяўдар не мог быць нанесены авіяцыяй украінскіх узброеных фармаванняў.
Таксама, паводле нашых звестак, тэрарысты не маюць у сваім распараджэнні авіятэхнікі, здольнай выконваць баявыя задачы. Хоць лідары баевікоў і расійскія СМІ сцвярджалі, што ў тэрарыстычнай арганізацыі «ДНР» нібыта з'явіліся баявыя самалёты і што яны выкарыстоўваліся ў Луганскай вобласці.
Такім чынам, авіяўдар па Снежнае магла нанесці толькі расійская авіяцыя, мяркуе Тымчук.
У сваю чаргу спікер АТА Уладзіслаў Селязнёў паведаміў, што ўкраінская вайсковая авіяцыя не здзяйсняла баявых вылетаў, не абстрэльвала ніводзін населены пункт.
Учора ўкраінцы прарвалі абарону баевікоў у раёне Снежнага. Важак тэрарыстаў Стралкоў (Гіркін) прызнаў, што ў адказ яны ажыццявілі атаку з ракетных установак «Град» па вёсцы Тараны, вызваленай украінцамі.