БЕЛ Ł РУС

Ня хоча быць разам з Лукашэнкам

21.11.2007 / 17:42

Nashaniva.com

Кандыдат на пасаду прэзыдэнта Грузіі ад аб’яднанай апазыцыі Леван Гачэчыладзэ выступае за выхад краіны з СНД.


Леван Гачэчыладзэ

Кандыдат на пасаду прэзідэнта Грузіі ад аб’яднанай апазіцыі, вядомы ў краіне бізнесмен Леван Гачэчыладзэ выступае за выхад краіны з СНД. Пра гэта ён заявіў 21 лістапада падчас відэаканферэнцыі, арганізаванай агенцтвам РІА Новости.

Л.Гачэчыладзэ зазначыў, што Грузія магла б знаходзіцца ў СНД, калі б Садружнасць "была свабоднай".

Пры гэтым грузінскі палітык падкрэсліў, што "нельга знаходзіцца ў арганізацыі, у якой ёсць прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка".

‑ Асабіста я не хачу знаходзіцца ў СНД, але я — кандыдат ад аб’яднанай апазіцыі, і рашэнне аб гэтым пасля маёй перамогі будзе прымацца камандна. І калі каманда прыме іншае рашэнне, то я яго прыму, — заявіў Л.Гачэчыладзэ.

Радыё Рацыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула