БЕЛ Ł РУС

Стрэлку ў маскоўскім метро змацоўвалі дротам. Дрот парваўся, адбылася аварыя

16.07.2014 / 11:36

СГ

Стрэлку ў маскоўскім метро, з прычыны якой адбылася аварыя, змацоўвалі дротам. Дрот парваўся, паведамляюць расійскія СМІ са спасылкай на прэс-службу Следчага камітэта Расіі. У выніку сышоў з рэек цягнік. Прынамсі 22 чалавекі загінулі, 150 паранена.

Следчыя абвесцілі пра затрыманне двух падазраваных па справе аб аварыі.

Гэта дарожны майстар службы шляху ГУП «Маскоўскі метрапалітэн» Валерый Башкатаў і памочнік дарожнага майстра шляху Юры Гардоў. Па версіі следства, падазраваныя дапусцілі халатнасць у работах па ўкладцы стрэлачнага перавода для пуску новага ўчастка, якія пачаліся ў канцы мая 2014 года на перагоне станцый «Парк Перамогі» — «Славянскі бульвар». Затрыманыя не толькі выконвалі працы, але і кантралявалі іх.

Паводле звестак следства, стрэлачны механізм быў зафіксаваны звычайным 3-міліметровым дротам. І ён парваўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула