БЕЛ Ł РУС

Беларусь адмяняе абмежаванні на пастаўку тавараў з краін — членаў дагавора аб зоне свабоднага гандлю ў СНД

25.07.2014 / 14:57

nn.by

Як стала сёння вядома, Беларусь адмяняе часовае ліцэнзаванне паставак тавараў з краін — членаў дагавора аб зоне свабоднага гандлю ў СНД.

«24 ліпеня прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь падпісана пастанова (№ 719), якая здымае асцярогі, якія мелі месца ў нашых партнёраў па СНД, адносна доступу іх тавараў на беларускі рынак», — заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, Дзмітрый Мірончык.

Заўтра, 26 ліпеня, можа ўступіць у дзеянне рашэнне Міжведамаснай камісіі па міжнародным гандлі Украіны аб увядзенні загараджальных пошлін на імпарт з Беларусі малочнай прадукцыі, кандытарскіх вырабаў, піва, электралямп напальвання, ўгнаенняў, шын, халадзільнікаў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула