БЕЛ Ł РУС

Ліст у Рэдакцыю: Я з Данбаса. Дапамажыце пераехаць у Беларусь, дайце любую работу!

30.07.2014 / 10:6

Nashaniva.com

Мая сям’я (я, жонка і трое дзяцей) хацелі б пераехаць на ПМЖ у. Я шмат чуў, што ў вас патрабуюцца спецыялісты ў сельскай мясцовасці, з выдзяленнем жытла, з фінансавай дапамогай, але нідзе не магу знайсці канкрэтнай інфармацыі.

У мяне адукацыя агранома (Данецкі аграрны тэхнікум), спецыяліст па біялогіі, выкладчык біялогіі і хіміі (Данецкі нацыянальны ўніверсітет, біяфак). Працаваў аграномам у саўгасе, доўгі час працаваў тэхнолагам па вырошчванні шампіньёнаў. Мне 35 гадоў.

У жонкі адукацыя пекар-кандытар, працавала па спецыяльнасці. Ёй 35 гадоў.

Двое дзяцей 14 і 10 гадоў школьнікі, меншай 1 год.

У сувязі з сітуацыяй у Данбасе і меркаваным яе развіццём заставацца тут больш нельга. Дапамажыце ці падкажыце, да каго звярнуцца па дапамогу.

Раман Вернікоўскі, vernroman@yandex.ru

Ад Рэдакцыі. Калі ласка, адпішыце чалавеку на мэйл, хто мае вакансіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула