БЕЛ Ł РУС

Вячаслаў Дзіянаў хоча памяняць грамадзянства на расейскае

1.08.2014 / 14:54

Пра гэта Дзіянаў напісаў у сваім фэйсбуку.

Раней моладзевы актывіст выказваўся, каб беларусам даць магчымасць атрымаць расійскае грамадзянства: «Чаму мы беларусы павінны, адмаўляцца ад расійскага грамадзянства? Дзеля якіх такіх замшэлых і тупалобых ідыётаў?» 

Вячаслаў Дзіянаў — палітычны эмігрант. У 2008-м быў даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Алеся Міхалевіча. На прэзідэнцкіх выбарах падтрымаў Яраслава Раманчука, пасля Плошчы ўцёк з краіны.

Улетку 2011 быў адным з арганізатараў «Маўклівых акцый пратэсту». У тым жа годзе быў адлічаны за прагулы з праграмы Каліноўскага. Цяпер — старшыня фонду «Інтэграцыйны мост» у Польшчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула