БЕЛ Ł РУС

Аляксандар Глеб — найлепшы футбаліст Беларусі 2007 году

26.11.2007 / 16:12

Nashaniva.com

Згодна з традыцыйным апытаньнем, праведзеным газэтай Прессбол, найлепшым футбалістам Беларусі 2007 году прызнаны паўабаронца лонданскага «Арсэналу» і нацыянальнай зборнай


Аляксандар Глеб

Згодна з традыцыйным апытаньнем, праведзеным газэтай "Прессбол", найлепшым футбалістам Беларусі 2007 году прызнаны паўабаронца лонданскага «Арсэналу» і нацыянальнай зборнай Аляксандар Глеб, які набраў 818 балаў.

Глеб прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі пяты раз за апошнія шэсьць гадоў.

Другое месца заняў галкіпер ФК «Масква» і зборнай Беларусі Юры Жаўноў — 314 балаў, на трэцім месцы Раман Васілюк — форвард Гомеля» (246 балаў).

У апытаньні былі названыя імёны яшчэ 37 футбалістаў, што выступаюць у чэмпіянатах Беларусі, Італіі, Украіны, Расеі.

Найлепшы футбаліст Беларусі быў вызначаны ў 25‑ты раз, прычым апошнія 17 апытаньняў праводзіліся «Прессболам».

pressball.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула