БЕЛ Ł РУС

Ад сёння падаражэў праезд у грамадскім транспарце Мінска

9.08.2014 / 12:07

З 9 жніўня праезд у Мінску падаражэў на 300 рублёў і склаў 4 тыс. рублёў. Талон ў кіроўцы цяпер каштуе 4,5 тыс. рублёў.

Пра гэта паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс».

Кошт праязнога на месяц на адзін від транспарту склала Br180 тыс., на паўмесяца — Br96 тыс., на дэкаду — Br63,4 тыс.;

на два віды транспарту — Br240,2 тыс., Br126,6 тыс. і 84,6 тыс. адпаведна;

на тры віды — Br286,4 тыс., Br150,5 тыс., Br100,3 тыс. адпаведна;

на чатыры віды — Br324 тыс., Br170,6 тыс., Br113,8 тыс. адпаведна.

Праязны на аўтобус-экспрэс каштуе Br225 тыс., на паўмесяца — Br120 тыс., на дэкаду — Br79,2 тыс.

Кошт праязнога на метро з любой даты на 10 дзён складае Br63,4 тыс., на 15 дзён — Br96 тыс., на 30 дзён — Br180 тыс.

Праязны на пяць паездак на ўсе віды транспарту абыйдзецца ў Br19,6 тыс., на 10 паездак — Br38 тыс., на 20 — Br74,4 тыс., на 30 — Br109,2 тыс., на 40 — Br142, 4 тыс., на 50 — Br174 тыс., на 60 — Br204 тыс.

Папярэдняе падвышэнне коштаў з 3 тыс. да 3,7 тыс. за адну паездку было 1 красавіка 2014.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула