БЕЛ Ł РУС

Віцэ‑прэм’ер Косінец: Менш за 200$ ніхто не зарабляе

28.11.2007 / 13:04

Nashaniva.com

У Беларусі не засталося раёнаў, дзе ўзровень сярэдняй зарплаты не дасягнуў 200 даляраў у эквіваленце. Пра гэта заявіў намесьнік прэм’ер‑міністра Аляксандьр Косінец.


Аляксандар Косінец

У Беларусі не засталося раёнаў, дзе ўзровень сярэдняй зарплаты не дасягнуў 200 долараў у эквіваленце. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер‑міністра Аляксандр Косінец, выступаючы 28 лістапада на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

Паводле яго слоў, сярэдняя зарплата ў краіне за студзень—кастрычнік 2007 года вырасла ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 18% і склала прыблізна 688 тыс. рублёў. У кастрычніку гэты паказчык склаў 738 тыс. рублёў.

Як заявіў А.Косінец, у гэтым годзе ў сферы працы забяспечаны ўсе мінімальныя і сацыяльныя гарантыі. Так, паводле яго слоў, за 10 месяцаў года створана 96 тыс. новых працоўных месцаў, на пастаянную працу ўладкавана больш за 153 тыс. чалавек. Узровень беспрацоўя на сёння складае 1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. «Назіраецца зніжэнне напружанасці на рынку працоўнай сілы ў малых гарадах», — зазначыў віцэ‑прэм’ер.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула