Гімн Украіны на «Арэне-Львоў». Спяваюць дзясяткі тысяч разам з «Акіянам Эльзы»
У нядзелю, 24 жніўня, у Львове адбыўся вялікі канцэрт гурту «Акіян Эльзы», прысвечаны ў тым ліку і 20-годдзю калектыву. Учора Украіна таксама святкавала Дзень Незалежнасці.
У часе выступу лідар ОЕ Святаслаў Вакарчук выканаў гімн Украіны, а дзясяткі тысяч прысутных яго падхапілі.
Нагадаем, што ў Мінску гурт выступіць 21 лістапада.