БЕЛ Ł РУС

Полацкую моладзевую актывістку выключаюць з унівэрсытэту

30.11.2007 / 16:19

Nashaniva.com

Кіраўніцтва Полацкага унівэрсытэту прыняло рашэньне аб немэтазгоднасьці далейшага навучаньня Кацярыны Салаўёвай.

Кіраўніцтва Полацкага дзяржаўнага універсітэту на паседжанні адмысловай дысцыплінарнай камісіі прыняло рашэнне аб немэтазгоднасці далейшага навучаньня Кацярыны Салаўёвай.

Большасць сяброў дысцыплінарнай камісіі, у якую ўваходзіць рэктар Полацкага дзяржунівэрсітэту і ўсе ягоныя намеснікі, выказалася аб немэтазгоднасці далейшага навучання ў ВНУ актывісткі «Маладога фронту» Кацярыны Салаўёвай. Аднак адлічаць студэнтку адміністрацыя ўстановы пакуль не рашылася — маладафронтаўцы было прапанавана самой забраць дакументы з навучальнай установы.

Сама Кацярына Салаўёва ўпэўнена ў палітычным характары дзеянняў камісіі.

‑ Сабралася ўся «англійская» кафедра, і пры іх рэктарат вырашаў, ці мэтазгодна мне працягваць навучанне. Да мяне прыдзіраюцца — яны нават гэтага не хаваюць — праз маю палітычную дзейнасць.

Нагадаем, што Кацярына Салаўёва ўжо некалькі дзён праходзіць падазраванай па крымінальнай справе аб здзяйсненні ў горадзе палітычных графіці. Яна была затрыманая міліцыянтамі ў ноч на аўторак, а ў сераду ў студэнцкім інтэрнаце, дзе жыве дзяўчына, супрацоўнікамі Камітэту дзяржаўнай бяспекі быў праведзены ператрус.

Радыё Рацыя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула