КАРТА баявых дзеянняў у Данбасе на 28 жніўня: расійскія войскі захапілі Новаазоўск
Расійскія вайскоўцы ўчора захапілі горад Новаазоўск. Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта сёння на брыфінгу ў Кіеве паведаміў прадстаўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка.
«Працягваецца контрнаступленне падраздзяленняў узброеных сіл РФ і бандфармаванняў ў паўднёва-ўсходняй частцы Данецкай вобласці. Учора пад кантроль расійскіх вайскоўцаў перайшлі горад Новаазоўск, а таксама шэраг населеных пунктаў Старабешаўскага, Амвросіеўскага раёнаў», — сказаў Лысенка.
{POLL#299}